Перайсці да зместу

Мушына (Мсціслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Мушына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 421 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246824046
Мушына на карце Беларусі ±
Мушына (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Мушына (Мсціслаўскі раён)
Мушына (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Мушына (Мсціслаўскі раён)

Му́шына[1][2] (трансліт.: Mušyna, руск.: Мушино) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Мушынскага сельсавета і калгаса «70 год БССР».

Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў, за 96 км ад Магілёва[2].

У вёсцы размешчана вадасховішча, з якога выцякае рака Радуга.

Вёска заснавана ў пачатку 1930-х гадоў як цэнтральная сядзіба саўгаса «Перамога», які ўваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 годзе 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1940 годзе ў саўгасе былі 3 вытворчыя аддзяленні, 2 жывёлагадоўчыя фермы, дзейнічалі дзіцячыя яслі, клуб, бальніца, аптэка.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета, пасля — цэнтр Мушынскага сельсавета[3].

  • 1999 год — 525 жыхароў у 219 дварах[2].

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).